Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват (2017)
-
Год:2017
-
Название:Радзіва «Прудок»
-
Автор:
-
Жанр:
-
Серия:
-
Язык:Белорусский
-
Страниц:21
-
ISBN:978-985-7136-44-5
-
Рейтинг:
-
Ваша оценка:
* * *
Мы собираюсь являться дворником.
* * *
В Ночное Время некто фотографировал Анну Чернушку с «Люди в болоте». В сне я целовались, также Аня в том числе и продемонстрировала ми собственное происхождение.
Колено Чернушки - реальная белорусская эротическая цель.
Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват читать онлайн бесплатно полную версию книги
Нядаўна ехаў у метро і глядзеў на твары людзей з вышэйшай адукацыяй. Кожны другі – пляменнік Бога. Астатнія – такое ўражанне – увесь час бегаюць, збіраюць паперкі, каб пацвердзіць, што і яны ягоныя пляменнікі. У тым самым метро сядзелі два просценькія мужыкі. Яны былі шчаслівыя, бо весела і шчыра варушылі сваімі вусамі. І калі вышэйшая адукацыя пазбаўляе права весела варушыць вусамі – ну яе к чорту.
У майго бацькі таксама ёсць вусы. Ён, палкоўнік, калі мне было пятнаццаць і я ганарыўся сваймі дасягненнямі ў раённай газеце, казаў мне:
– Будзь прасцейшым, і да цябе пацягнуцца людзі.
* * *
Самае складанае ў дворнікавым жыцці – прачынацца тады, калі вельмі зручна класціся спаць.
Снежань
* * *
Калі выпадае першы снег, у дворнікаў выпростваюцца спіны. Гэтыя ўвесь год незаўважныя людзі цяпер глядзяць не долу, як учора, а ў самыя вочы кожнаму стрэчнаму.
Акрамя сваёй патрэбнасці, у гэты дзень я адчуў мышцы недзе паміж плячыма і грудзьмі. Яны так балелі, што я ледзьве змог зняць куртку з вешалкі ў сваёй каморы.
Дадому вяртаўся знявечаны. У метро на пытанне міліцыянта:
– Дзе працуеш?
Адказаў:
– У Купалаўскім тэатры.
І ён адчапіўся.
Напэўна, да смерці будзе думаць, што купалаўцы выглядаюць так.
* * *
Сёння электрык ізноў папрасіў паказаць яму рукі.
– Во, гэта ўжо рукі дворніка! Віншую!
А я гляджу на іх і не ведаю, ці то радавацца, ці то плакаць. Такімі рукамі ўжо непрыстойна дакранацца да жанчыны – толькі да рыдлёўкі.
Толькі да рыдлёўкі.
* * *
Маці па тэлефоне расказала чарговую сямейную сенсацыю: быццам вобраз Ганны Чарнушкі з «Людзей на балоце» Мележ спісаў са Сцепы – сястры маёй прабабкі Ёўгі.
От табе, прабабка, і Юр’еў дзень! А я цалаваўся з ёю ў сне. Гэта ж псіхалагічная траўма! Трэба схадзіць да Леры. Лера любіць слухаць мае эратычныя сны.
* * *
Учора прачытаў у Адама Багдановіча: «Если несущій воду встрѣчаетъ кого нибудь идущаго по дѣлу, то высказываетъ нѣчто въ родѣ привѣтствія: «съ поунымъ цябе!» и ему отвѣчаютъ: «дзякуй», т. е. благодарю».
А сёння (праз сто дваццаць гадоў!) іду сабе па тэатры з вядром солі, а насустрач шпацыруюць дзве прыбіральшчыцы.
Адна другой:
– З поўным цябе!
– Дзякуй.
* * *
На батарэі сохнуць мае шкарпэткі, якія я памыў пасля працы. Я ўяўляю сабе ўвесь такі акадэмічны тэатр, дзе ставяць «Паўлінку» і «Пінскую шляхту». Тэатр, які назвалі ў гонар не кагосьці там, а самога Янкі Купалы. І шкарпэткі, купленыя ў ЦУМе за дванаццаць тысяч рублёў. Тэатр Купалы – мае шкарпэткі. Тэатр – шкарпэткі. Гэтая думка мяне непакоіць.
Ідуць такія кітайскія турысты. А экскурсавод кажа:
– А цяпер у тэатры ў сто чатырнаццатым пакоі на батарэі сохнуць шкарпэткі дворніка Горвата.
А яны такія (па-кітайску, вядома):
– Нічога сабе!
* * *
Атрымаў першы заробак – 773 200 рублёў!
Гэта сапраўднае багацце, бо кожны рубель зароблены мазалямі і сваркамі з прэзідэнцкімі дворнічыхамі.
* * *
Пасля працы звычайна заходжу ў букіністычны аддзел «Белкнігі», палюю на «Караля Стаха». Сёння таго «Стаха» ізноў не было, затое патрымаў у руках часопіс «Вясёлка» за 1990 год.
Уявіце, у 1990 годзе наклад «Вясёлкі» быў 180 000 асобнікаў. 180 000 асобнікаў часопіса для дзяцей на беларускай мове! Як усё змянілася ўсяго за дваццаць тры гады!
Я памятаю іншы часопіс – студзеньскі нумар «Вожыка» за 1988 год. Мне тады толькі споўнілася пяць гадоў. На вуліцы вельмі сцюдзёна, мама хварэе. Я на падлозе гартаю часопіс. Ведаю ўсе літары, але чытаць не ўмею: не магу зразумець прынцып чытання. І раптам бачу два словы: «каляндар вожыка». Не літары, а словы цалкам!
Гэта першыя два словы, якія я прачытаў сам!
* * *
А сёння амаль пяць гадоў маёй дачцэ.
– Тата, дзе мой асёл?
– Які асёл?
– Ну асёл. Такая фея.